VeganFood: Да абеду — смачны і просты шпінатны суп

У дзяцінстве мамы і бабулі заўсёды гатавалі супы на абед, маўляў, яны карысныя для стрававання. Праект «VeganFood» прапануе вярнуцца да гэтай карыснай харчовай звычкі і прыгатаваць на абед просты і смачны шпінатны суп.

28.04.2017 Жыццё ў стылі «эка» 1 Аўтар: Хрысціна Чарняўская Фота: Хрысціна Чарняўская

Лісты шпінату ўтрымліваюць багатую разнастайнасць вітамінаў і карысных рэчываў: ёду, бялку, жалеза і калію. Шмат у расліне і клятчаткі, што дапамагае працаваць кішэчніку. Кажуць, што шпінат здольны станоўча паўплываць на вырашэнне праблем з нервовай сістэмай, пры знясіленні, цукровым дыябеце, спрыяе зніжэнню вагі і паляпшэнню знешняга выгляду скуры, пазногцяў, валасоў і зубоў.

Але асцярожнымі са шпінатам трэба быць людзям, якія пакутуюць на мачакаменную і жоўцекамянёвую хваробы, ныркавую недастатковасць, а таксама тым, хто мае праблемы з суставамі.

Для супу нам спатрэбяцца:

  • 2-3 сярэднія бульбіны;
  • сярэдняя морква;
  • вялікая цыбуліна;
  • 5-6 невялікіх шампіньёнаў;
  • паўпачкі марожанага шпінату ці 2-3 пучкі свежага;
  • соль і спецыі па смаку

Першае, што неабходна зрабіць, — падтрыхтаваць усе прадукты: пачысціць і памыць бульбу і моркву, нарэзаць дробнымі кубікамі, тое ж зрабіць з цыбуляй і грыбамі. Калі шпінат свежы, то наразаем яго як мага драбней.

Затым ставім на пліту каструлю з вадой і разаграем патэльню. Як толькі вада ў каструлі закіпіць, закідваем варыцца кубікі морквы і бульбы. Не забываем падсаліць. У гэты ж час наліваем алей у патэльню і пачынаем падсмажваць цыбулю, грыбы і шпінат. Да начынкі дадаем спецыі: перцу, сухой зеляніны, крыху карыцы ці гваздзікі, напрыклад, і ў самым канцы — лаўровы ліст.

Увага: Каб начынка на патэльні падтушвалася хутчэй, апалонікам дадаем крыху кіпеню з каструлі, дзе варыцца бульба і морква.

Як толькі гародніна на патэльні прыгатуецца, асцярожна скідваем яе ў каструлю і даем паварыцца яшчэ колькі хвілін. Галоўнае — упэўніцца, што морква і бульба ўжо мяккія.

Дайце супу яшчэ некалькі хвілін пастаяць ўжо на выключанай канфорцы і разлівайце па порцыях. Да першай стравы можна дадаць веганскай смятаны ці поснага маянэзу, а можна есці без дадатковага «соусу». Аднак такі суп лепш смакаваць са скрылькамі жытняга, крыху падсушанага хлеба.

Смачна есці!

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 28.04.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.

  • Из-за высокого содержания щавелевой кислоты детям его можно давать лишь в не большом количестве. Однако при употреблении шпината в свежем виде, щавелевая кислота не оказывает вредного воздействия. Чтобы нейтрализовать щавелевую кислоту, в воду, при варки или тушении, добавляют немного молока или сливок. Большое количество щавелевой кислоты накапливается в старых листьях, в молодых листьях ее почти нет. Нельзя его есть при почечнокаменной болезни, нефритах, подагре, заболеваниях печени и желчного пузыря, двенадцатиперстной кишки. Лучше добавлять в готовый суп после остывания до 60 градусов.
  • Ассоциация детей и молодежи
  • Багна
  • Белорусская Антиядерная Кампания
  • Беларускі камітэт Дзеці Чарнобыля
  • Выратуем прыпяцкіе дубровы
  • Экадом
  • Городской лесничий
  • Дзіцячыя экалагічныя майстэрні
  • Мінскае роварная таварыства
  • Неруш
  • Велогродно
  • Живое партнерство
  • За чистую Припять
  • Время Земли