Круціць педалі ў пошуках смецця. У Мінску правялі веларазведку несанкцыянаваных звалак у рамках "Зробім!"

У шосты раз Беларусь афіцыйна далучылася да міжнароднага руху па ўборкам несанкцыянаваных звалак "Let's do it!", распачаўшы сезон акцый аж красавіку. Зараз арганізацыйны камітэт актыўна рыхтуецца да Глабальнага дня ўборкі — 15 верасня, калі на прыборкі выйдуць валанцёры і валанцёркі са 150 краін.

28.08.2018 Грамадства Аўтар: Хрысціна Чарняўская Фота: Аляксандр Лібертад

"Маніторынг — вельмі важная частка "Зробім!", якая дазваляе вызначыць месцы, аб'ёмы і відавы састаў смецця. Гэта дапамагае арганізатарам прапрацаваць лагістыку сваіх акцый, зразумець колькі людзей сабраць, на якую лакацыю іх размеркаваць і ці варта сартыраваць адходы. Таму маніторынгі мы лічым неабходнымі. І тое, што не першы год прадстаўнікі Мінскага роварнага таварыства бяруцца абследаваць лясныя ваколіцы Мінска на наяўнасць несанкцыянаваных звалак — выдатная практыка, што дазваляе далучыць да "Зробім!" людзей, якія можа і ненаўмысна, але ўжо каляэкалагічныя", — патлумачылі Зялёнаму парталу ў арганізацыйным камітэце Руху па прыборкам несанкцыянаваных звалак "Зробім!".

Нягледзячы на прагнозы надвор'я ў мінулую суботу, 25 верасня, на цэнтральнай плошчы ля ўваходу ў Нацыянальную бібліятэку сабралася 15 веласіпедыстаў. Усе яны дабраахвотна адгукнуліся на прапанову паўдзельнічаць у пакатушцы, мэтай якой было фіксаванне несанкцыянаваныя звалкі ў лесе ля мікрараёна Уручча.

Такога кшталту выезды арганізуюцца ўжо не першы год  Джонам Росмэнам, актывіст Мінскага роварнага таварыства і пастаянны ўдзельнік "Зробім!". Ён, бадай, адзіны з першых  у Беларусі адважыўся ладзіць падобныя маніторынгі.

Па яго словах, асаблівых навыкаў для ўдзелу ў выездзе не патрабуецца. Дастаткова мець з сабой мабільнік ці планшэт, які дазволіць, каб запампаваць дадатак, падключыцца да інтэрнэту і GPS, каб на месцы сфатаграфаваць і адзначыць на карце забруджанае месца.

Мабільныя дадаткі:
World Cleanup: для Android і для IOS;
- TrashOut: для Android і для IOS.

    Веласіпедысты могуць праехаць большую тэрыторыю за даволі кароткі час. Гэта значна хутчэй і зручней, чым пешкам. Тым больш для аматараў велатранспарту падобныя пакатушкі могуць быць неад'емнай часткай звычайнага адпачынку", — патлумачыў Джон.

    І на самой справе нічога мудрагелістага ў веламаніторынгу няма: загадзя выбраўшы маршрут можна павольна круціць педалі, атрымоўваючы асалоду ад лясных краявідаў і чыстага паветра, фікусуючы смецце на фоне гэтай прыгажосці. Толькі абавязкова трэба паклапаціцца пра ваду і невялікія перакусы.

    За некалькі гадзін удзельнікі суботняга маніторынгу праехалі крыху больш 20 кіламетраў. За ўвесь шлях удалося адшукаць некалькі невялікіх звалак і адзінкава раскіданаге смецце. У цэлым, падкрэсліў Джон, карціна атрымалася больш радасная, чым чакалася, магчыма ў культуры грамадства штосьці пачало змяняцца, мяркуе ён.

    Зразумела, што актывісты "Зробім!" не толькі фікусуюць звалкі смецця.

    "15 верасня — у Глабальны дзень уборкі Джон намераны правесці акцыю, прыбраўшы гэтыя забруджанычя месцы", — патлучамыў Зялёнаму парталу Кірыл Кудравец, каардынатар Руху "Зробім!" ад таварыства "Зялёная сетка".

    Нагадаем, "Зробім!" — беларуская частка міжнароднага руху па ўборкам несанкцыянаваных звалак "Let's do it!". Упершыню дабраахвотная акцыя па ўборцы звалак прайшла ў 2008 годзе ў Эстоніі, калі за адзін дзень сіламі 50 тысяч валанцёраў і валанцёрак удалося ачысціць ад смецця ўсю краіны.

    Паступова ідэя ладзіць падобныя івэнты распаўсюдзілася па свеце і перарасла ў рух. Беларусь афіцыйна далучылася да "Let's do it!" у 2012 годзе намаганнямі шэрагу экалагічных арганізацый і ўстаноў, якія склалі аргакамітэт: Зялёная сетка, Цэнтр экалагічных рашэння, Мінскае роварнае таварыства пры падтрымцы Мінпрыроды і МінЖКГ.

    Хаця да гэтага моманту акцыі па ўборках несанкцыянаваных звалак таксама час ад часу праводзіліся дабраахвотнікамі.

    У 2018 годзе павінна адбыцца вялікая ўборка — акцыя, калі за адзін дзень сіламі валанцёраў і валанцёрак са 150 краін-удзельніц планета стане крыху чысцей! Глабальны дзень уборкі прызначаны на 15 верасня!


    ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

    Падзяліцца: 28.08.2018

    Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.