Ініцыятарамі такой падзеі стала група кампаній "А-100 АЗС", для якіх гэта быў другі крок у развіцці інфраструктуры для электрамабіляў. У 2013 годзе група кампаній першая увезла ў Беларусь электрамабіль і стала эксплуатаваць яго ў службовых мэтах. Тады ж была пабудавана электразарадная станцыя.
Па словах генеральнага дырэктара "А-100 АЗС" Ірыны Валадзько, пры пабудове зараднай станцыі "А-100 АЗС" абапіраліся на свой вопыт кіравання традыцыйнымі заправачнымі станцыямі. За год была сур'ёзна вывучана тэма зарадкі электратранспарту і ў выніку прыйшлі да высновы, што да "зялёных" заправачных станцый павінны прымяняцца зусім іншыя падыходы, чым да звычайных.
"Кліенту электразапраўка неабходна ў такім месцы, дзе ён можа зрабіць яшчэ штосьці за той час, пакуль зараджаецца яго аўтамабіль, - дзеліцца Ірына Валадзько. - Сыходзячы з гэтага новая запраўка была размешчана побач з супермаркетам".
Выпадковым, але вельмі ўдалым супадзеннем з адкрыццём электразаправачнай станцыі можна лічыць першую афіцыйную пастаўку электрамабіля для масавага спажывання. Па словах Сяргея Федарэнка, прадстаўніка афіцыйнага імпарцёра аўтамабіляў KIA у Беларусі, адкрыццё такога кшталту запраўкі стала сур'ёзным крокам, бо каб у краіне продаж электрамабіляў быў паўсюдным – неабходным элементам з'яўляецца інфраструктура. Зараз у планах падрыхтоўка тэхнічных спецыялістаў, спецыялістаў па продажу, па абслугоўванню. З KIA Motors Corporation існуе дамоўленасць, што ў 2015 годзе аўтамабілі KIA Soul будзе даступны для замовы і продажу ў Беларусі.
Спрыяльным момантам у развіцці электра-аўтаіндустрыі з'яўляецца той факт, што пакуль на электрамабілі ў нашай краіне мытная стаўка раўняецца нулю. І ёсць надзея, што ў хуткім часе электрамабілі перастануць быць чымсьці незвычайным на беларускіх аўтадарогах. Тым больш, што па словах Ірыны Валадзько, язда на электрамабілі – гэта іншы ўзровень і якасць паездкі, яна адрозніваецца сваёй бясшумнасцю і камфортам, і параўнаць яе можна з паездкай у масажным крэсле.
Невыпадковым з'яўляецца і тое, што заправачная станцыя абсталявана стандартам СHADEMO, які прызначаны для аўтамабіляў, разлічаных на масавага спажыўца, бо як зазначыла Ірына Валадзько, экалагічныя тэхналогіі павінны быць даступнымі. І што тычыцца кошту запраўкі, зараз пра яго цяжка сказаць штосьці канкрэтнае, бо фарміравацца ён будзе ў залежнасці ад попыту.