30.09.2014 / 12:09

Аб гэтым паведаміў падчас прэс-канферэнцыі ў Тураве старшыня Жыткавіцкай раённай інспекцыі Мінпрыроды Іван Свежанец.

Прэс-канферэнцыя па выніках кіравання "Тураўскім Балоннем" - тэрыторыяй важнай для птушак (ТВП) было адным з мерапрыемстваў 5-га Фестывалю кулікоў.

Па словах старшыні Жыткавіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, наданне "Тураўскаму Балонню" агульнарэспубліканскага статусу аховы запланавана на 2017 год. У цяперашні час гэта ўнікальная тэрыторыя – заказнік мясцовага значэння "Тураўскі луг" з агульнай плошчай 145 гектараў. Не гледзячы на такі невялікі памер, "Тураўскае Балонне" - вельмі важнай для падтрымання папуляцый цэлага шэрагу рэдкіх відаў каляводных птушак. Тут штогадова гняздуюцца 36 відаў птушак, у тым ліку вялікі грыцук і дубальт, якія адносяцца да катэгорыі глабальна знікаючых і ахоўваюцца на міжнародным узроўні. Акрамя таго, папуляцыі “чырвонакніжных” вялікага зуйка і куліка-марадункі тут самыя вялікія ў Беларусі.

Выканаўчы дырэктар грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ), асноўнага арганізатара птушынага свята ў Тураве, Уладзімір Малашэвіч падкрэсліў падчас сустрэчы, што "Тураўскі луг" застаецца адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці АПБ. Ён падзякаваў прадстаўнікоў мясцовай улады (Жыткавіцкага райвыканкаму, Тураўскага гарвыканкаму) і бізнесу (ААТ "Тураўшчына", сялянская гаспадарка М.Р. Шруба) за іх падтрымку і ініцыятывы ў справе захавання прыроды "Тураўскага Балоння".

Фестываль кулікоў у Тураве – штогадовае свята дзеля птушак і людзей. Значная частка мерапрыемстваў фестывалю традыцыйна накіравана на дзяцей. Вучні мясцовых школ Тураўшчыны – гледачы і актыўныя ўдзельнікі.

На пачатку свята - конкурс школьных каманд "Кулiчынае прывiтанне".

Забаўляльныя конкурсы і гульні на тэму экалогіі птушак.

Творчыя майстар-класы па вырабу птушак.

Для наведнікаў фестывалю была арганізавана ўнікальная магчымасць скарыстацца "птушынай" Поштай АПБ, даслаць бясплатна родным і сябрам прыгожую паштоўку з выявай птушак.

Сувеніры і аўтарскія вырабы, прысвечаныя птушкам, якія зрабілі педагогі і гурткоўцы Тураўскага Дом дзіцячай творчасці.

Калекцыю "Кулiчыная мода" для дэфіле на фестывалі падрыхтавалі вучні Тураўскага Дома дзіцячай творчасці пад кіраўніцтвам настаўніцы Святланы Гваздзюкевіч.

У канцэртнай праграме "Песнi "Тураўскага Балоння" прыняў удзел гурт з “птушынай” назвай "Vuraj" і творчы калектыў з Тураўскага Дома культуры.

Пляцоўка па назіранню за птушкамі, дзе кожны жадаючы на працягу мерапрыемства меў магчымасць скарыстацца біноклем і парадамі арнітолагаў-прафесіяналаў, убачыць птушак на "Тураўскім Балонні".

А. Раеўская

Фота І. Балоціна

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость