30.10.2017 / 15:10

На самым поўначы Беларусі існуе куток жывой прыроды – Асвейскі заказнік, які ўключае ў сябе лясы з гарыстым ландшафтам, азёры і балоты, а таксама самы вялікі ў нашай краіне востраў.

Асвейскі заказнік быў створаны з мэтай захавання ўнікальных ландшафтаў. Аднайменны водна-балотны комплекс знаходзіцца на тэрыторыі паўночнага паазер'я. Пры заснаванні, у 1978 годзе, заказнік меў статус біялагічнага, а ў 2000 годзе яго ператварылі ў рэспубліканскі ландшафтны.

На тэрыторыі агульнай плошчай у 30,5 тысяч гектараў шмат азёр. У тым ліку другое па велічыні ў Беларусі – Асвейскае, а таксама дванацатае – Лісна. Як сцвярджае дырэктар заказніка Ігар Раманюк, 26% ад плошчы складае вада, што робіць ахоўваемыя тэрыторыі сапраўды ўнікальнымі.

Ігар Раманюк
Ігар Раманюк

Тут сустракаюцца чырвонакніжныя віды раслінаў. Напрыклад, кізільнік чарнаплодны, што звычайна расце ў Альпійскіх гарах. Асвейскі заказнік стаў для гэтага кустарніка самай паўночнай “радзімай”.

Алені. Красны бор
Алені. Красны бор

Алені. Красны бор
Алені. Красны бор

 

Востраў Ду

Дзякуючы апошняму ледавіку, які прайшоўся па Беларусі 10-15 тысяч год таму, на поўначы краіны, ля самай мяжы з Расіяй, зфарміраваўся неверагодны лясіста-гарысты ландшафт, што ахінае Асвейскае возера.

Па словах Ігара Раманюка, калісьці возера было ў разоў шэсць болей за сённяшняе. Аднак пасля сыходу ледавіка і прамыву падпорнай асвейскай грады большая частка вады праз даліну прарыва патрапіла ў Балтыйскае мора.

Востраў Ду
Востраў Ду

Востраў Ду
Востраў Ду

''Узровень вады знізіўся, утварылася Асвейскае балота, засталося аднайменнае возера і істотна павялічыўся па плошчы востраў, што ад пачатку быў тут'', – распавядае Ігар Раманюк.

Мае востраў і некалькі назваў. Забытае стагоддзямі Ду, мясцовыя ж проста клічуць яго Востравам.

Сёння яго насяляюць дзікія жывёлы: касулі, ласі і янотавідныя сабакі. Раней тут была вёска, але амаль 40 год, як яе няма. Пра колішнюю прысутнасць чалавека нагадваюць рэшткі калхозных будынкаў, генератарнай і старыя могілкі.

Алені. Красны бор
Алені. Красны бор

''Была на востраве калхозная брыгада, жывёльная ферма, палі, на якіх вырошчваліся зернявыя культуры... Электрычнасць выпрацоўваў дзізельны генератар. Яшчэ засталіся жывыя сведкі тых часоў, якія з настальгіяй і цеплынёй узгадваюць пра свой быт на востраве'', – дадае Ігар.

Востраў Ду. Від з берага з боку гарадка Асвея
Востраў Ду. Від з берага з боку гарадка Асвея

У будучым Ду можа стаць ключавой кропкай для турыста ў Асвейскім заказніку. Дзякуючы праектным ідэям беларускіх і эстонскіх ландшафтных архітэктараў на 486 гектарах могуць з'явяцца не толькі экасцежкі, але і арт-аб'екты для больш поўнага раскрыцця астраўной таямніцы і жыцця. На першапачатковым этапе рэалізацыі праекта разам супрацоўнічалі беларуская грамадская арагнізацыя ''Багна'' і эстонская ''Elf'', а таксама адміністрацыя Асвейскага заказніку.

Востраў Ду
Востраў Ду

Востраў Ду
Востраў Ду

Востраў Ду
Востраў Ду

Востраў Ду
Востраў Ду

Востраў Ду
Востраў Ду

Востраў Ду
Востраў Ду

Востраў Ду
Востраў Ду

Востраў Ду
Востраў Ду

Востраў Ду
Востраў Ду

Востраў Ду
Востраў Ду

Востраў Ду
Востраў Ду

Востраў Ду. Дзічкі
Востраў Ду. Дзічкі

Востраў Ду
Востраў Ду

Востраў Ду
Востраў Ду

Востраў Ду
Востраў Ду

Востраў Ду
Востраў Ду

Востраў Ду
Востраў Ду

Востраў Ду
Востраў Ду

Даляград з мясцовага "маяка"
Даляград з мясцовага "маяка"

Даляград з мясцовага "маяка"
Даляград з мясцовага "маяка"

Даляград з мясцовага "маяка"
Даляград з мясцовага "маяка"

Даляград з мясцовага "маяка"
Даляград з мясцовага "маяка"

Ваўкі сям'і Зміцера і Анастасіі Шамовічаў, што жыве ля заказніка на аграсядзібе
Ваўкі сям'і Зміцера і Анастасіі Шамовічаў, што жыве ля заказніка на аграсядзібе

Ваўкі сям'і Зміцера і Анастасіі Шамовічаў, што жыве ля заказніка на аграсядзібе
Ваўкі сям'і Зміцера і Анастасіі Шамовічаў, што жыве ля заказніка на аграсядзібе

Автор:
Фотограф:
Хрысціна Чарняўская
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость