За парадкам на месцах масавага адпачынку будуць сачыць з вышыні

Зоны масавага адпачынку рэгулярна кантралююцца эколагамі. Аднак застаюцца тэрыторыі, да якіх цяжка дабрацца транспартам. Цяпер іх дапаможа аглядаць дрон, паведамляе агенства "Мінск-Навіны" па інфармацыі начальніка аддзела аператыўнага кантроля Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрыя Александровіча.

31.07.2018 Грамадства Аўтар: Зялёны партал Фота: Минск-Новости

Да цяжкадаступных месцаў адносяцца былы ваенны палігон у Калодзішчах, поймы гарадскіх рэк. Менавіта на іх плануецца ў першю чаргу прымяняць дрон для кантролю сітуацыі, падкрэслівае эколаг.

"Магчыма, у нас атрымаецца выяўляць такім чынам парушальнікаў, што арганізоўваюць несанкцыянаваныя звалкі. Бо прамлема да гэтага часу існуе ў горадзе",  кажа Дзмітрый Александровіч.

Акрамя таго, што дрон дазваляе паскорыць працэсы па кантролі вялікіх плошчаў, ён дапамагае эканоміць паліва, што спрыяе змяншэнню выкідаў у атмасферу. Гэта немалаважная акалічнасць, адзначыў эколаг.

Па вынікам абследавання прадстаўнікі камітэта маюць намер прымаць меры ў адпаведнасці з заканадаўствам па навядзенні парадка на гарадскіх тэрыторыях.

 


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 31.07.2018

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.