Дата проведения:
18.11.2015

З 18 лістапада да 1 снежня ў мінчан і гасцей горада будзе магчымасць пабачыць найлепшыя мастацкія творы пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсаў, прысвечаных вушатай саве

На працягу года ў межах кампаніі праходзілі мастацкія і літаратурны конкурсы, а таксама конкурс на найлепшую метадычную распрацоўку, прыродаахоўную ці асветніцкую акцыю. 

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў кампаніі адбудзецца ў залі Музея прыроды і экалогіі ў сераду, 18 лістапада а 14.00. Усе пераможцы атрымаюць прызы і памятныя сувеніры ад АПБ. 

На конкурс даслалі звыш за 500 дзіцячых малюнкаў!