Дата проведения:
09.09.2017

Галоўныя тэмы традыцыйнага фэсту экалогіі і мастацтва гэтага года – біяразнастайнасць і гарадское фермерства. Для ўдзелу ў кірмашы ў сталіцу з'едуцца экалагічна прыязныя фермеры з усёй Беларусі.

 

Штогадовы Агра-Культурны Фэст - мерапрыемства, якое ўжо прыпала да смаку гараджанам як падзея, дзе можна даведацца больш аб арганічнай сельскай гаспадарцы, купіць па-сапраўднаму якасныя прадукты і пазнаёміцца ​​з людзьмі, якiя тыя прадукты выгадавалі.

 

Фестываль адкрыецца ў 13:00 прэсавай канферэнцыяй, дзе прадстаўнікі экалагічнай ўстановы "Агра-Эка-Культура", ГА "Экадом" і Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" раскажуць пра фестываль, пра ідэю збліжэння мастацтва і земляробства, пра стан спраў у арганічным сектары, прадставяць канцэпцыі развіцця гарадскога агародніцтва і адкажуць на пытанні ўдзельнікаў. Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў галоўнай залі галерэі.

З 13:00 да 17:00 удзельнікі фестывалю змогуць наведаць міні-кірмаш, дзе будуць прадавацца фермерскія прадукты і натуральная касметыка. Таксама можна будзе абмяняцца саджанцамi і насеннем.

Падчас Агра-Культурнага Фэста ўсіх гасцей чакаюць пазнавальныя прэзентацыі і вострыя дыскусіі. У 13.30 у галерэі можна наведаць экскурсію па выставе праекту "Астравец культуры", у рамках якой мастакі і актывісты прадставілі іншую будучыню для недабудаванай АЭС у Астраўцы.

У 14:00 у рамках фестывалю пройдзе дыскусія "Гарадскія сады і агароды: ці можна гадаваць ежу самастойна ў горадзе?". Эксперты распавядуць, ці бяспечна вырошчваць садавіну і гародніну ў нашых гарадах. Практыкі раскажуць пра тое, як арганізавалі гарадскія сады і агароды, падзеляцца парадамі вырошчвання прадуктаў на балконах.

У 15:00 на прэзентацыi "Біяразнастайнасць ежы" гаспадыня эка-сядзібы раскажа пра тое, чым карысныя дзікія расліны і як іх можна есці. Кожны зможа палсавацца салатамі з «пустазелля», а таксама пазнаёміцца ​​з рэцэптамі прыгатавання розных страў з дзікіх раслін.

У 15:30 удзельнікі фестывалю даведаюцца пра старадаўнія і найноўшыя сарты беларускіх яблыкаў ды іншай садавіны, пакаштуюць яблычны сыр і сочыва, знойдуць свой самы любімы сорт і даведаюцца, дзе яго можна набыць.

У 16:30 адбудзецца прэзентацыя «"EVAa project": мастацтва і экалогія - гісторыя ўзаемін». З 2012 года грамадскае аб'яднанне "Экадом", Галерэя сучаснага мастацтва "Ў", экалагічная ўстанова "Агра-Эка-Культура" супольна арганізоўваюць пленэры, выставы і фестывалі. "Праект EVAa" лучыць усе гэтыя актыўнасці. Сёлета ўпершыню быў надрукаваны каталог праектаў 2012-2016 года, у якім можна ўбачыць экспанаты выставаў і паглядзець, як трансфармаваліся ідэі, з якімі працавалі мастакі і эколагі.

 

На працягу ўсяго часу працы фестывалю будзе адкрыта пляцоўка для дзяцей з займальнымі майстар-класамі экалагічнай скіраванасці.

Завяршэннем Агра-Культурнага фэста стане канцэрт гурта "Klaxons Brass", утаймавальнікаў вінілу і валадароў духавых секцый!

 

Арганізатары падзеі: экалагічная ўстанова "Агра-Эка-Культура", грамадскае аб'яднанне "Экадом", Галерэя сучаснага мастацтва «Ў».