Дата проведения:
28.01.2017

Пачатак З’езда прызначаны на 10 гадзін, але арганізатары запрашаюць прыходзіць раней. Можна скарыстаць гэты час, каб пазнаёміцца са стэндамі АПБ, а таксама аплаціць сяброўскі  ўзнос на 2017 год.

Важна: трэба мець з сабой пашпарт. Памеры ўзгносаў у параўнанні з 2016 годам не змяніліся. 

У канферэнц-залі напярэдадні адкрыцця З’езду можна пазнаёміцца з фотавыставамі з Белавежскай пушчы і лепшымі працамі ўдзельнікаў конкурсу «Гогаль – птушка 2016 года». Тут жа адбудзецца выстава-прэзентацыя выданняў АПБ і нашых партнёраў і адмысловы столік прыродаахоўнага праекта для Белавежскай пушчы. Завітайце на стэнды: без друкаванай прадукцыі ніхто не застанецца! таксама рыхтуецаа невялікі "белавежскі" квэст: паглядзіце апошнія навіны з пушчы на нашым сайце! 

Па праграме: пасля ўрачыстага адкрыцця З’езда дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі выступіць са справаздачай за 2016 год і раскажа пра планы найбуйнейшай прыродаахоўнай арганізацыі на 2017 год. Далей пройдуць выбары Птушкі года 2018. 

У гэтым жа ранішнім блоку можна будзе паслухаць цікавыя даклады супрацоўнікаў і ганаровых гасцей З'езда.    У перапынку разам паглядзім фільм Animal Planet пра Белавежскую пушчу. У другой палове дня у планах — выбары ў Цэнтральны савет АПБ і "вольны мікрафон". Таксама на З’ездзе свае ўзнагароды атрымаюць пераможцы конкурсаў АПБ «Найлепшае аддзяленне», Чэмпіяната па фотабёрдынгу і Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі.   

Кожны год на З’езде працуюць валанцёры, якія вельмі дапамагаюць правесці яго добра. Каб стаць валанцёрам, звяжыцеся па тэлефонах (+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87 (кантактная асоба – Карына Салавей).

Падрабязнасці і праграма па спасылцы