Дата проведения:
20.02.2015

Пазіцыя: Рэдактар гомельскай старонкі Беларускага Зялёнага Партала

Абавязкі:

  • кіраванне працэсамі напаўнення сайта: кантэнт-планаванне, напісанне і/ці рэдагаванне тэкстаў, маніторынг СМІ па тэматыцы рэсурса, стварэнне ўнікальных загалоўкаў, узгадненне з крыніцай інфармацыі;
  • фарміраванне рэдакцыйнай палітыкі;
  • фарміраванне рэдакцыйнай каманды: наём журналістаў, пры неабходнасці павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў;
  • узаемадзеянне з падрадчыкам (распрацоўшчыкамі, дызайнерамі, SEО-спецыялістамі);
  • распрацоўка стратэгій прасоўвання сайта ў сетцы Інтэрнэт;
  • распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў (прэс-канферэнцыі, прэс-чаі, конкурсы і г.д.);
  • падрыхтоўка штомесячных справаздач.

Патрабаванні:

  • вышэйшая адукацыя (пажадана гуманітарная);
  • вопыт працы ў сферы on-line камунікацыі (больш 2 год на пасадах рэдактара, выпускаючага рэдактара, кантэнт- менеджэра);
  • вопыт працы з аўтарамі і экспертамі;
  • вопыт напісання і літаратурнага рэдагавання тэкстаў любога ўзроўню складанасці;
  • пажаданы, але не абавязковы вопыт адміністрыравання сайтаў на базе папулярных CMS;
  • валоданне беларускай і рускай мовамі, англійская мова - пажадана;
  • граматнасць;
  • гатоўнасць самастойна вырашаць задачы, адказнасць, уменне фарміраваць і працаваць у камандзе.

Са свайго боку гарантуем:

  • цікавую і творчую каманду;
  • разнастайную дапамогу і падтрымку;
  • паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
  • павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;

Свае рэзюмэ, прыклады матэрыялаў і матывацыю дасылайце на электронную пошту greenbelarus.editor@gmail.com да 20 лютага ўключна.