Дата проведения:
29.05.2015

Дзеля правядзення работ неабходныя 5 валанцёраў: два з вопытам у будаўніцтве і тры моцных хлопцаў ці дзяўчат. 29 мая ў Мінску для іх правядуць ўстановачны семінар, а з 30 мая па 7 чэрвеня валанцёры зоймуцца пабудовай цяпліцы ў Свірскім псіханеўралічным доме-інтэрнаце. Установа ўжо вядзе сваю гаспадарку, але зараз мае патрэбу ў цяпліцы для эфектыўнага вырошчвання раслін. У далейшым даглядаць за імі разам з працаўнікамі дома-інтэрната будуць і яго выхаванцы. Увесь ураджай будзе выкарыстоўвацца ў ежу.

Кіраваць працэсам пабудовы будзе Зураб Карбелашвілі, спецыяліст ў галіне арганічнай сельскай гаспадаркі, пермакультуры і сельскага турызму, аўтар кніг «Біяінтэнсіўная сельская гаспадарка».

Удзельнікаў забяспечаць жыллём і харчаваннем. З сабой неабходна мець зручную рабочую вопратку і пальчаткі.

Па ўсіх пытаннях можна звязацца з Сафіяй Садоўскай па тэлефоне: +375 29 5577744 ці праз электронную пошту: sophia.sadovskaya@gmail.com.