Кожны з нас у год вырабляе 657 кг смецця, але не кожны задумваецца над тым, што адбываецца з адходамі пасля таго, як яны патрапілі ў вядро.
Экалагічная грамадская інспекцыя "Зялёны дазор" прапаноўвае ўнікальную магчымасць - 12 сакавіка наведаць з экскурсіяй палігон "Трасценецкі", дзе можна будзе сваімі вачыма ўбачыць, што адбываецца з рэчамі, якія перасталі быць патрэбнымі.
Пачатак экскурсіі а 13.00.
Дзеля ўдзелу неабходна запоўніць заяўку да 10 сакавіка.
Калі вы навучаецеся на спецыяльнасці, якая звязана з аховай навакольнага асяроддзя і вы хочаце наведаць экскурсію, але не можаце з-за заняткаў у ВНУ, звярніцеся да супрацоўнікаў інспекцыі "Зялёны дазор", вам дапамогуць у вырашэнні гэтага пытання.