Дата проведения:
05.06.2017

У гэтым годзе арганізатары прапануюць не маляваць на асфальце, а зладзіць сапраўдны крэатыўны флэш-моб. 

Прыняць удзел вельмі проста – 5 чэрвеня выйсці на вуліцу, праявіць сваю фантазію на дварэ, задзейнічаць як мага болей чалавек, скласці з усіх удзельнікаў сілуэт птушкі года, а фотаздымак даслаць нам.

Фотаздымкі, якія адлюстроўваюць творчы працэс і канчатковую творчую працу, неабходна даслаць 5 чэрвеня 2017 года на эл. Адрас ptushkahoda@ptushki.org з тэмай «Птушка-арт», абавязкова паведаміць:

  • прозвішча і імя аўтара малюнка;
  • назву гуртка або ўстановы адукацыі;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка гуртка;
  • колькасць удзельнікаў;
  • тэлефон для сувязі.

Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя па арыгінальнасці задумы, сюжэту, а таксама па колькасці ўдзельнікаў ад кожнага гуртка, пераможцы атрымаюць прыемныя падарункі.