Дата проведения:
13.11.2014

Індзейцы Майя кажуць, што мы жывем у эпоху выгод і гэта загубіць нашу зямлю.

Спажыванне стала сэнсам жыцця большай часткі насельніцтва. Новы тэлефон, яшчэ больш новы, яшчэ больш тонкі, больш квадратны, больш сэнсарны, больш бліскучы і ўсе астатнія прыблуды... Знешнія атрыбуты ўзялі верх над ментальным светам чалавека. Капітал нараджае звышспажыванне, забіваючы гуманістычныя каштоўнасці і ператвараючы наша жыццё у шалёную гонку за пантамі.

На жаль, не ў многіх хапае сіл сказаць: "Стоп! Пара спыніцца". Яны клічуць сябе дампстэр-дайверамі, а хтосьці лічыць іх вар'ятамі, для кагосьці яны туніядцы і ніжэйшыя слаі насельніцтва.

Але ж хто яны на самой справе? Людзі, што супрацьстаяць грамадству спажывання ці амаральныя прыстасаванцы?

Антыкіно і Бясплатны кірмаш запрашаюць на кінапрагляд "Я люблю смецце" і дыскусію 13 лістапада на МАЦ "Фіальта". Пачатак а 19.00.