Дата проведения:
10.11.2014

Наш горад - гэта больш, чым месцы, дзе мы жывем, працуем і адпачываем. Менавіта гэта пазіцыя і з'яўляецца ключавой для ўрбаністыкі: горад - гэта наш вобраз жыцця, які адлюстроўваецца ў матэрыяльным, сацыяльным і культурным асяроддзі, і ўсе мы можам і павінны ўдзельнічаць у яго развіцці. 

Фестываль закліканы прадставіць усю разнастайнасць падыходаў да ўзаемадзеяння з гарадской прасторай, а таксама ініцыятыў, што практыкуюць іх, каб прывабіць гараджан да больш актыўнага ўдзелу ў жыцці горада.

Мінскі фестываль урбаністыкі з'яўляецца працягам Мінскага архітэктурнага форуму.

Праграма фестываля ўмоўна раздзелена на некалькі тэматычных юлокаў, што адпавядаюць актуальнаму ўяўленню пра камфортнасць для жыцця ў горадзе. Акрамя гэтага яны падкрэсліваюць і важныя праблемныя моманты: горад і экалогія, грамадская прастора і супольнасць, гарадская мабільнасць, планаванне і рэгіянальнае развіццё гарадоў, гарадскія медыя, тэрытарыяльны брэндзінг.

У межах адукацыйных тэматычных блокаў будзе праведзены шэраг мерапрыемстваў: лекцыя, круглыя сталы, дыскусіі, семінары. Прэзентуемыя праекты будуць прадстаўлены воркшопамі, адкрытымі для ўдзелу. Таксама запланавана выстава гарадскіх ініцыятыў Беларусі і Літвы, у межах якой будуць прадстаўлены праекты практыкуючых актывістаў.

Уваход на ўсе мерапрыемствы фестываля будзе вольным!