Дата проведения:
11.11.2014

Энергазберажэнне адыгрывае важную ролю ў захаванні прыродных рэсурсаў. А зэканомленую энергію можна выкарыстаць і за гэты кошт зніхіць забруджванне навакольнага асяроддзя. Акрамя экалагічнай складаючай энергазберажэнне мае эканамічную выгоду. Мерапрыемствы па эканоміі энергарэсурсаў у 2.5 - 3 разы таней, чым вытворчасць і дастаўка спажыўцам такой жа колькасці зноў атрыманай энергіі.

У межах Міжнароднага дня энергазберажэння ў краінах, дзе дзейнічае праект SPARE (адукацыйны "Школьны праект па выкарыстанню рэсурсаў і энергіі"), праходзіць шэраг мерапрыемстваў - ад практычных мер па ўцяпленню класаў да вулічных акцый.

У Беларусі праект рэалізуецца недзяржаўнымі арганізацыямі "ЭкаПарнёрства", "Цэнтр экалагічных рашэнняў", установамі адукацыі "Міжнародны дзяржаўны экалагічны універсітэт ім. А. Д. Сахарава" і Рэспубліканскім экалагічным цэнтрам дзяцей і юнацтва, пры непасрэдным удзеле Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.