Дата проведения:
06.11.2017

Канкурсантам і канкурсанткам неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму на сайце арганізатараў. Дызайн постэра неабходна адправіць на info@compostfoundation.org да 6 лістапада: 2017Аўтар лепшага плаката атрымае 500$.

Плакат пераможцы будзе раздрукаваны тысячамі асобнікаў і распаўсюджаны па ўсім свеце. Таксама плакат пераможцы стане афіцыйнай эмблемай Міжнароднага тыдня кампоста 2017 і будзе размешчаны на вэбсайце CCREF і US Composting Council. Імя пераможцы конкурсу таксама будзе размешчана на гэтых сайтах і ўсіх друкаваных матэрыялах і прэс-рэлізах звязаных са штогадовым святкаваннем Міжнароднага тыдня кампоста.

У конкурсе могуць прыняць удзел канкурсанты такіх узроставых катэгорый:

  • Вучні 3 - 7 класаў;
  • Вучні 8 - 12 класаў;
  • Студэнты.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • У конкурсе могуць прымаць удзел вучні і студэнты любых нацыянальнасцяў.
  • Постэр павінен змяшчаць наступную інфармацыю "International Compost Awareness Week, May 6 - 12, 2018" і тэму конкурсу гэтага года "Compost! Building a Better Future ".
  • Усе пытанні адносна конкурсу можна адпраўляць на англійскай мове на info@compostfoundation.org.