Дата проведения:
31.03.2017

«Жывая вясна» – міжнародны праект, які ставіць мэтай прыцягнуць увагу і цікавасць дзяцей і дарослых да прыроды і да захавання мігруючых птушак. Птушкі, якія адлятаюць у вырай, вясной пераадольваюць тысячы кіламетраў на цяжкім шляху дадому. 

Якія птушкі абраны вястунамі вясны?   Вястунамі «Жывой вясны» абраны пяць птушак, якіх адносна лёгка пазнаць: белы бусел, вясковая ластаўка, чорны свіргуль, звычайная зязюля і шчурка-пчалаедка. Кожнае назіранне заносіцца на адмысловую мапу, і людзі з розных краін свету разам складаюць анлайн-мапу падарожжаў птушак з поўдня на Радзіму. Кожны дзень назіранняў будзе ўсё больш, і паступова колер мапы будзе змяняцца. 

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» заклікае ўсіх беларусаў часцей выходзіць на прыроду і прыглядацца да птушак. Калі вы ўбачыце ці пачуеце птушак «Жывой вясны» – зарэгіструйце назіранні:

  Зарэгістраваць трэба вашую першую сустрэчу птушак у пэўным месцы, але вы можаце падзяліцца сваёй першай сустрэчай у кожнай вобласці нашай краіны, у якія здарыцца завітаць на працягу вясны.   Кампанія «Жывая вясна» пачалася ў 2006 годзе як еўрапейскі праект. Потым далучылася і Сярэдняя Азія. З 2010 года «Жывая вясна» пайшла ў Афрыку: з верасня жыхары гэтага кантынента назіраюць, як абраныя пяць відаў птушак ляцяць на зімоўку ў іх краіны. У мінулым годзе ў кампаніі паўдзельнічалі больш за 70 000 чалавек. Звыш 4 000 назіранняў было і ад Беларусі. Дзякуючы вашаму актыўнаму ўдзелу наша краіна апынулася на на 4-м месцы сярод 55 краін-удзельніц.