Дата проведения:
24.02.2015

Камплект "Крок за крокам" быў створаны Рэгіянальным экалагічным цэнтрам для краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (РЭЦ) пры супрацоўніцтве з таварыствам "Зялёная сетка", установай "Цэнтр экалагічных рашэнняў", ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны", ГА "Экадом", "Энда", "Неруш".

Мэтай дадзенага праекту з'яўляецца павышэнне ўзроўню ведаў пра ўстойлівы лад жыцця, экалагічныя правы грамадзян і пра тое, як зрабіць сваё жыццё больш экалагічна прыязным і ўстойлівым. Праект разлічаны на педагогаў, студэнтаў, сем'і, а таксама прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый.

На сустрэчы арганізатары прэзентуюць камплект "Крок за крокам", у які ўваходзяць DVD-дыск і брашура, што дапамогуць пазнаёміцца з праектам бліжэй. Усіх удзельнікаў не толькі навучаць карыстацца інтэрактыўным дыскам, але і пазнаёмяць з экалагічнымі тэмамі і праблемамі, і спосабамі іх вырашэння. Акрамя гэтага кожны атрымае ў падарунак мультэмідыйны камплект "Крок за крокам".

Дзеля ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць заяўку. Увага: калі Вы жывеце не ў Гродна і жадаеце прысутнічаць на прэзентацыі, не забудзьце пазначыць пры рэгістрацыі ў графе "Дадатковая інфармацыя" - з якога Вы горада і прыблізны кошт квітка, каб аранізатары маглі пакрыць транспартныя выдаткі.

Мерапрыемства будзе доўжыцца ля трох гадзін.