Дата проведения:
31.05.2016

У абмеркаваннях будучыні беларускіх гарадоў фокус часта ссоўваецца ў бок негатыўных прагнозаў. Ужо цяпер мы сутыкаемся з выклікамі, да якіх не рыхтуюць маладых прафесіяналаў і ўжо тым больш прадстаўнікоў гарадскіх адміністрацый. Ці можна ствараць гнуткія сістэмы на аснове цэнтралізаваных і вертыкальных мадэляў кіравання гарадамі? Якія меры неабходна прыняць для ажыўлення культурнага, сацыяльнага і эканамічнага жыцця беларускіх гарадоў? Які ўнёсак прафесійная супольнасць можа ўнесці ў фармаванне лепшага сцэнару?

Акцэнты дыскусіі:

  • Тэорыя малых спраў. Ці можа кожны з нас нешта змяніць?
  • Супрацоўніцтва. Як спецыялісты з розных дысцыплін працуюць разам над гарадскімі праектамі.
  • Гарадское асяроддзе: што можа зрабіць яго яшчэ лепш тут і цяпер?
  • Інфармацыйная прастора: Мінск vs Беларусь
  • Праекты ў сталіцы і праекты ў рэгіёнах. Розніца ў падыходах

Удзельнікі:

Іван Шчадранок, дырэктар фонду «Інтэракцыя» Надзея Ількевіч, прадзюсар шоу «Горад» Дзмітрый Бібікаў, Мінская ўрбаністычная платформа Іван Краўцоў, Бюро 35 Сяргей Сахараў, галоўны рэдактар Сitydog.by Ініцыятар і вядоўца дыскусіі - сацыёлаг, урбаніст Ганна Пазняк.

Уваход вольны!