Дата проведения:
27.11.2014

Даклад выдадзены ў Амстэрдаме ў кастрычніку 2014 года. У дакладзе разглядаюцца бізнес-мадэлі, бягучыя праекты гэтай дзяржкарпарацыі, надзейнасць і бяспеку яе рэактараў. Гэты даклад - адзін з серыі крытычных работ Greenpeace, што прысвечаны атамнам карпарацыям свету, дзе раглядаюцца недахопы, рызыкі і пагрозы для краін і іх грамадзян.

На важныя для беларусаў пытанні, у сувязі з будаўніцтвам АЭС, адкажуць па сродках Skype прадстаўнікі Greenpeace і "Экаабароны!", а такскама адзін з аўтараз дакладу "Рызыкі Росатаму".

Мадэратарам выступіць Таццяна Новікава, член савету ГА "Экадом", Беларуская антыядзерная кампанія, адказны сакратар грамадскай экалагічеай экспертызы праекту Беларускай АЭС.

Мерапрыемства пройдзе 27 лістапада ў Галерэі "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а).

Фармат дыскусіі:

1 частка: з 18.30 да 19.45 - прэзентацыя экспертаў.

2 частка: з 19.45 да 21.00 - публічная дыскусія.

Мерапрыемства пройдзе 27 лістапада ў Галерэі "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) з 18.00 да 21.00. Уваход вольны.