Грамадская арганізацыя "Экадом" пры супрацоўніцтве з установамі "Агра-Эка-Культура", "Цэнтр экалагічных рашэнняў" і ўдзеле Дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут эксперыментальнай батанікі ім. В. Ф. Купрыевіча НАН Беларусі" запрашае на спецыялізаваную канферэнцыю "Біяпрэпараты ў раслінаводстве. Беларускія практыкі".
На канферэнцыі будуць прадстаўлены напрацоўкі спецыялістаў у вобласці распрацоўкі і вытворчасці біялагічных сродкаў абароны раслін і біялагічных угнаенняў.
Мерапрыемства ўключае ў сябе:
- выступленне нацыянальных экспертаў па арганічнай сельскай гаспадарцы;
- прэзентацыя магчымасцяў экалагічнай сертыфікацыі гаспадарак у Беларусі;
- прадстаўленне некамерцыйных арганізацый, якія працуюць над прасоўваннем арганічнай сельскай гаспадаркі ў Беларусі;
- даклады-прэзентацыі беларускіх распрацоўшчыкаў біяпрэпаратаў;
- дыскусія.
Дзеля ўдзелу ў канферэнцыі неабходна загадзя зарэгістравацца, запоўніўшы заяўку ўдзельніка.
Калі вы з'яўляецеся распрацоўшчыкам/вытворцам біяпрэпаратаў, што прымяняюцца ў арганічнай сельскай гаспадарцы - запоўніце адпаведную заяўку дакладчыка.
Канферэнцыя пройдзе 13 сакавіка ў ДНУ "Інстытут эксперыментальнай батанікі ім. В. Ф. Купрыевіча НАН Беларусі" (Акадэмічная, 27) з 12.00 да 17.00.