Дата проведения:
04.02.2015

Гэта будзе першае сумеснае мерапрыемства такога кшталту. Удзельнікі сустрэчы будуць мець магчымасць не толькі пазнаёміцца адзін з адным, але і абмяняцца вопытам, ідэямі, скаардынаваць свае дзеянні па вырашэнню найбольш актуальных экалагічных праблем Мазыршчыны.

Галоўнай мэтай сустрэчы стане планаванне сумесных дзеянняў для развіцця "зялёнага" руху ў найбуйнейшым рэгіёне Гомельшчыны.

Арганізатары сустрэчы: таварыства "Зялёная сетка", Мазырскае раённае аддзяленне Гомельскай Асацыяцыі дзяцей і моладзі, мясцовы фонд "За чыстую Прыпяць".

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя. Задаць пытанне арганізатарам сустрэчы, а таксакма паведаміць пра свой удзел можна праз электронную пошту redco@mail.ru ці па тэлефоне +375 29 234 04 14.