Дата проведения:
15.11.2014

Ні для кога не сакрэт, што рэсурсы планеты вельмі абмежаваны, а звалкі смецця займаюць усё большыя і большыя тэрыторыі. Дзень другаснай перапрацоўкі закліканы звярнуць увагу на гэтыя праблемы, а таксама вырашыць задачу зніжэння коштаў гатовай прадукцыі праз выкарыстанне больш таннай сыравіны і забруджання навакольнага асяроддзя.

Упершыню Дзень рэцыклінгу быў праведзены эколагамі ў ЗША пад назвай "America Recycles Day" ("Дзень, калі Амерыка перапрацоўвае адходы"). Актывісты заахвочвалі амерыканцаў здаваць смецце на другасную перапрацоўку і набываць прадукцыю вырабленую з другаснай сыравіны.

Сучасная праблема накаплення адходаў вядзе да некалькіх глабальных катастроф: пачынаючы ад абмежаванасці прыродных рэсурсаў, што ўжо вымушае чалавецтва шукаць альтэрнатыву ім і перапцоўваць выкарыстаную сыравіну да глабальнага пацяпленне, прычынай якога таксама з'яўляецца бытавое і прамысловае смецце.

Людзі тонамі выкідаюць поліэтыленавыя пакеты, бытавую тэхніку, шыны і інш., што некаторыя віды гэтых адходаў "перажывуць" не адно чалавечае пакаленне на планеце.

"Смецце трэба граматна утылізаваць, а яшчэ лепш - перапрацоўваць, даючы рэчам другое жыццё", - лічыць сусветная эка-супольнасць.