Дата проведения:
05.12.2014

На 38 сесіі Канферэнцыі Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН былі прыняты рэзалюцыі 4/2013 і 5/2013 ад 22 чэрвеня 2013 года. Згодна з якімі 5 снежня абвяшчаецца Сусветным днём глебы, а 2015 год - Міжнародным годам глебы.

Устойлівая дзейнасць па выкарыстанню глебы мае выключнае значэнне для вырашэння праблем, якія звязаны з ростам насельніцтва.

Падтрымка дзейнасці па прасоўванню рацыянальных метадаў выкарыстання глебы можа спрыяць захаванню іх здаровага стану і гарантаваць харчовую бяспеку ва ўсім свеце, стабільнасць і ўстойлівасць экасістэм.

Сацыяльная і эканамічная дзейнасць метадаў эфектыўнага кіравання землекарыстаннем, захаванне біяразнастайнасці, устойлівае развіццё сельскай гаспадаркі, забеспячэнне харчовай бяспекі, вырашэнне праблем змянення клімату і г.д. - гэта глабальныя праблемы, якія па-ранейшаму прадстаўляюць пагрозу для ўстойлівага развяцця ўсіх краін.

Таму Сусветны дзень глебы закліканы паспрыяць інфармаванасці ў пытаннях дэградацыі і абяднення зямель.