Вебінар адбудзецца 18 сакавіка з 11.00 да 12.30 (па часу Мінска/Масквы).
Тэмы, якія будуць разглядацца на сустрэчы:
- Актывізм у экалагічным руху: ці здольна мастацтва дапамагчы вырашыць праблему змянення клімату;
- Зрабіць нябачнае бачным: прынцыпы паспяховых крэатыўных акцый;
- Ад вуліцы да галерэй: прыклады творчых эка-праектаў свету.
- Карысныя рэсурсы для артывізму
Дзеля ўдзелу ў вебінары неабходна зарэгістравацца па спасылцы. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку на ўваход у пакой вебінараў на электронную пошту за гадзіну для пачатку сустрэчы.
Вебінар правядзе Юлія Маклюк, каардынатар арганізацыі 350.org у краінах Усходняй Еўропы, Каўказу і Цэнтральнай Азіі, магістр мастацтваў па спецыяльнасці "Партысіпацыя, сіла і сацыяльныя змены" і пачынаючая актывіства.