Дата проведения:
31.05.2015

31 мая а 19.00 у «Yoga Place» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, 3 паверх) пройдзе сустрэча неабыякавых да тэмы вегетарыянства і этычных адносін да жывёльнага свету і планеты ў цэлым з нагоды першага дня нараджэння мінскага вегаклубу «Мара».

У праграме мерапрыемства: выступ беларускіх музыкаў, конкурсы, сустрэчы з цікавымі і дасведчанымі ў тэме вегетарыянства людзьмі, веганскія пачастункі, «зялёныя» напоі, збор кармоў, амуніцыі для падапечных прытулку «Чак», знаёмствы з аднадумцамі і дзейнасцю клуба.

Вегаклуб «Мара» створаны з мэтамі развіцця вегетарыянскай культуры ў Беларусі і папулярызацыяй прыязнага ладу жыцця і адносін да планеты, стварэння дыскусійных пляцовак для абмеркавання і вырашэння пытанняў у экалагічнай галіне і абароны правоў жывёл. У межах клуба рэалізуюцца разнастайныя тэматычныя праекты, асветніцкія праграмы і навучанне па тэмах: правы жывёл, экалогія, вегетарыянства, сыраядзенне.

Уваход на мерапрыемства вольны!