Дата проведения:
24.11.2019

Мы хочам аб’яднаць маладых актыўных гараджан, каб абмеркаваць галоўныя праблемы горада і іх вырашэнне. Мы будзем размаўляць пра ажыўленне гарадской прасторы, апошнія трэнды ў развіцці горада, экалогію ды актывізм. Гэта будзе прастора для нефармальнай дыскусіі пра інструменты ўдзелу ў гарадскім жыцці, прыцягненні ўвагі да праблем, супрацы з аднадумцамі.

У вас будзе магчымасць задаць сваё пытанне, паспрачацца з экспертамі ды проста файна правесці час! Пасля дыскусіі будзем рады працягнуць размовы ў нефармальнай абстаноўцы і за келіхам віна.

Праграма (спасылка ў сацсетках): 14:45 - 15:00 Рэгістрацыя (кава і пачастунак).

15:00 - 15:25 Адкрыццё і агляд праграмы, агульнае знаёмства.

15:25 - 15:50 “Чаму Віцебск прыгасае?” Прэзентацыя Рэйтынга беларускіх гарадоў. Антон Раднянкоў, дырэктар Цэнтра новых ідэй.

15:50 - 16:30 “Як ператварыць Віцебск у горад для жыцця?” Таня Цярэшчанка, заснавальніца Цэнтра ўрбаністыкі і дызайну.

16:30 - 17:10 Размовы ў фармаце Сусветнага кафэ “Як дапамагчы нашаму гораду”.

Дыскусія 1. Як развіваць гарадскія прасторы? Мадэратарка: Таня Цярэшчанка. Дыскусія 2. Чаму экалогія – гэта важна, і што мы можам зрабіць? Мадэратар: Таня Аліпчыкава. Дыскусія 3. Як стаць актывістам і дапамагчы гораду? Мадэратарка: Яўгенія Пачэпка.

17:10 - 17:30 Прэзентацыя вынікаў Сусветнага кафэ.

17:30 - 18:00 Закрыццё і нефармальная размова пры грогу.

Пра выступоўцаў:

Антон Раднянкоў – дырэктар Цэнтра новых ідэй. Антон таксама ўзначальваў R&D-кірунак на Мінскім гадзіннікавым заводзе “Луч” і пяць гадоў працаваў менеджарам праектаў у сферы ўстойлівага развіцця рэгіёнаў.

Таццяна Цярэшчанка – заснавальніца Цэнтра ўрбаністыкі і дызайну (ЦУД). Таня скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе цяпер працуе выкладчыцай архітэктуры і кіруе аддзелам дызайну. Родам з Віцебску.

Яўгенія Пачэпка – менеджарка Рэгіянальнага рэсурсавага цэнтру па развіцці дадатковай адукацыі дарослых у Віцебску, офіс-менеджарка YMCA Беларусі, рэгіянальная прадстаўніца Праграмы Падтрымкі ФРГ. Каардынатарка праектаў «Наука вне себя» ў Віцебску.

Таня Аліпчыкава – аўтарка, фатографка, былая рэдактарка vitebsk4me і 34mag. Больш за 4 гады практыкуе eco-friendly лад жыцця і матывуе да яго іншых.