Дата проведения:
17.02.2017

Платформа зараз існуе ў пілотным рэжыме, а мы працуем над яе далейшым удасканальваннем і развіццём. З гэтай мэтай Лятучы ўніверсітэт 17-18 лютага ладзіць воркшоп для тых, хто гатовы да суўдзелу ў развіцці платформы як новага інструманта дыстанцыйнай адукацыі, а таксама да выкарыстання яе ў сваёй адукацыйнай дзейнасці, стварэння і размяшчэння сваіх курсаў і лекцый на платформе.

Мы запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятываў, якія ўжо маюць досьвед стварэння сваіх дыстанцыйных адукацыйных курсаў ці маюць намер стварэння такіх курсаў у бліжэйшай будучыні, прадстаўнікоў адукацыйных арганізацый, якія выкарыстоўваюць ці жадаюць выкарыстоўваць дыстанцыйную адукацыю ў сваім навучанні, грамадскіх актывістаў, якія здымалі ці плануюць зняць свой адукацыйны курс, а таксама ўсіх, хто асабіста зацікаўлены ў развіцці платформы.

На воркшопе плануецца прадстаўленне платформы і яе магчымасцяў, абмеркаванне формаў далучэння новых арганізацый, ініцыятываў ці асобных людзей да развіцця і супольнага кіравання платформай, распрацоўка механізму адбору курсаў для платформы, абмеркаванне патрабаванняў да відэа-курсаў і ідэяў бліжэйшых курсаў ды лекцый, планаванне прасоўвання платформы сярод мэтавай аўдыторыі (стварэнне PR-стратэгіі) ды інш. С папярэднімі патрабаваннямі да відэа-курсаў можна азнаёміцца па спасылцы.

Для ўдзелу ў воркшопе неабходна запоўніць заяўку да 12 лютага. Колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазьней за 14 лютага.

Воркшоп адбудзецца ў Мінску 17-18 лютага (два поўных дні). Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем, для іншагародніх будзе арганізавана пражыванне і кампенсаваны выдаткі на праезд у два бакі.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем воркшопу, звяртайцеся на адрас электроннай пошты flyuniby@gmail.com з пазнакай “Воркшоп”.