Дата проведения:
01.05.2015

Цягам трох месяцаў дзеткі дазнаваліся пра мастацтва з кароткіх лекцыяў і ладзілі свой уласны дыялог з працамі вядомых мастакоў, беручы ўдзел у тэматычных майстар-класах. Тую частку экспазіцыі, якая будзе выстаўлена на выставе, хлопчыкі і дзяўчынкі стварылі ўласнаруч пад кіраўніцтвам прафесійнай куратаркі Аксаны Жгіроўскай.

Працоўная група праекта (Сафія Садоўская, Ірына Лукашэнка, Вольга Мжэльская, Паліна Сей) падрыхтавала шэраг майстар-класаў для дзетак 7-12 гадоў, дзе б яны змаглі ў даступнай форме даведацца аб гісторыі сучаснага мастацтва, а таксама навучыцца выражаць свае ідэі, выкарыстоўваючы разнастайныя матэрыялы і тэхнікі прыкладной творчасці. У якасці базавай адукацыйнай асновы працоўная група абрала педагагічныя ідэі вядомай школы дызайна і архітэктуры «Баухаус».

У межах выставы 6 і 7 чэрвеня пройдзе дзіцячы экалагічны фэст «Зялёны weekend», зладжаны пры ўдзеле таварыства «Зялёная сетка». Цягам двух дзён у галерэі адбудуцца разнастайныя тэматычныя лекцыі, паказы мультфільмаў і кінастужак, багата захапляльных творчых майстар-класаў.

Падрабязнасці пра праект – на старонцы у Фэйсбуку.