Дата проведения:
31.05.2019

Буслы ўжо вярнуліся ў Беларусь – хутчэй занось свайго на анлайн-карту і далучайся да творчых конкурсаў міжнароднай кампаніі “Жывая вясна”.

Першы конкурс: «Вясна ў аб’ектыве».

Калі: з 20 сакавiка па 31 траўня 2019 года.

Якiя працы прымаюцца?

Да конкурса прымаюцца ўласныя  фота з выявамі дзікіх птушак-вестуноў вясны (белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль, шчурка-пчалаедка, ластаўка-зямлянка), зробленыя ў прыродзе. Каб не турбаваць дзікіх птушак каля гнёзд, фатаграфіі апошніх двух відаў каля гнёзд для ўдзелу ў конкурсе не прымаюцца.    

Хто можа ўдзельнічаць?

Конкурс не мае ўзроставых абмежаванняў.

Як даслаць працу на конкурс?

Дасылай свае фота з першымі назіраннямі птушак на сайт праз форму «дадаць назіранне» ці адпраўляй на паштовую скрыню springalive@ptushki.org з пазнакай «фота-конкурс» ці пакідай у адмысловых альбомах у сацсетках Укантакце іФэйсбуку

Вынікі будуць падведзеныя 15 чэрвеня 2019 года, а найлепшыя працы з’явяцца на сайце АПБ ptushki.org. Трое пераможцаў атрымаюць прызы!

Дасылаючы фота на гэты конкурс, удзельнікі пагаджаюцца, што BirdLife International і яе нацыянальныя партнёры маюць права публікаваць конкурсныя работы ў любым фармаце.

Другi конкурс: Найлепшае вiдэа на тэму «Бяспечныя нябёсы!».

Калі: з 20 сакавiка па 31 траўня 2019 года.

Якiя працы прымаюцца? Канкурсанты мусяць падрыхтаваць і падаць асабіста запісанае кароткае відэа, не даўжэйшае за 30 секунд, на тэму “Бяспечныя нябёсы!”. У ім трэба адлюстраваць, што б значылі для вас словы “бяспечныя нябёсы”, калі б вы былі птушкай.  Відэа можа быць сабранае з кароткіх фрагментаў і фатаграфій (напрыклад, відэакліп).

Хто можа ўдзельнічаць? Падлеткі да 16 гадоў.

Як даслаць працу на конкурс? Адправіць відэа можна на электронную пошту springalive@ptushki.org з пазнакай «відэа-конкурс» праз Wetransfer. У лісце пазнач свой узрост,  імя, прозвішча, нумар тэлефона.

Вынікі будуць падведзеныя 15 чэрвеня 2019 года, а найлепшыя працы з’явяцца на сайце «Аховы птушак Бацькаўшчыны». Трое пераможцаў атрымаюць прызы!

Сустракай вясну разам з птушкамі, удзельнічай у конкурсах кампаніі і атрымлівай прызы! Ствары міні-фільм або зрабі фота, магчыма, менавіта твая творчая праца натхніць іншых назіраць за птушкамі і стаць бліжэй да дзікай прыроды!” — кажа каардынатар кампаніі Ксенія Малюкова.

 

Даведка:

З 1 сакавіка па 31 траўня можна далучыцца да стварэння інтэрактыўнай карты вясны, якую нясуць нам птушкі. Убачыш першых буслоўвясковых ластавакчорных свіргулёў, зязюль, шчурак-пчалаедак  ці ластавак-зямлянак – занясі дату назірання на сайце “Жывой вясны”. Складзем разам анлайн-карту прыбыцця птушак з Афрыкі на Радзіму!

Вясковая ластаўка. Фота Мікалая Вараб’я