Жыццё пасля смерці. Што заменіць нафту?

Анлайн-часопіс “Ідэя” і Даследчы цэнтр ІПМ у межах Кастрычніцкага эканамічнага форума запрашаюць на гутарку з Міхаілам Круціхіным – адным з выбітных расійскіх экспертаў у галіне нафты і газу. 
 

Начало мероприятия: 03.11.2017

Анлайн-часопіс “Ідэя” паразмаўляе з Міхаілам Круціхіным пра тое, колькі яшчэ нафта і газ будуць сілкаваць сусветную эканоміку і што заменіць іх у будучыні.

Варта чакаць знікнення вуглевадародаў цалкам ці яны зоймуць іншую нішу? Якія наступствы чакаюць сусветную эканоміку? Якія галоўныя крыніцы электрычнасці будуць існаваць праз 20, 50 і 100 гадоў? Якія інавацыі для гэтага ўжо існуюць, а якія толькі прагназуюцца? Як гэта паўплывае на эканоміку  энергетычных дзяржаваў, і асабліва Расіі? І нарэшце, што рабіць цяпер, каб не застацца на ўзбочыне прагрэсу? 

Міхаіл Круціхін – кандыдат гістарычных навук, спецыяліст па Блізкім Усходзе. Апошнія 25 год – эксперт па нафтагазавых інвестыцыях у краінах былога СССР. З 2002 года – партнёр кансалтынгавай кампаніі RusEnergy. Публікаваўся ў Маскоўскім цэнтры Карнегі, Коммерсант.ru, Ведомости, Republic і іншых выданнях.

Дата мерапрыемства: 3 лістапада, пятніца

18:00 - 19:30

Бізнес-клуб Imaguru, вул. Фабрыцыуса 4 (ст.м. Інстытут Культуры)

Уваход вольны

Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – тут.

Запрашаем наведвальнікаў рыхтаваць пытанні да спікера! 

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах уFacebook і ВКонтакте.



Падзяліцца: 23.10.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.