Дата проведения:
14.07.2018

Мы запрашаем вас на Жывую Бібліятэку – мерапрыемства, якое дапаможа даведацца болей пра людзей, што сутыкаюцца са стэрэатыпамі і забабонамі ў грамадстве, якія далёка не заўсёды спрашчаюць жыццё. Жывая Бібліятэка дае магчымасць пазнаёміцца з тымі, каго не сустрэнеш кожны дзень, зруйнаваць некаторыя стэрэатыпы і ўбачыць свет з іншага боку.

Мы прапануем вам сустрэцца з  Жывымі Кнігамі – людзьмі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, рэдкі занятак, унікальны досвед ці нязвыклы для “большасці” светапогляд. На Жывой Бібліятэцы вам шчыра адкажуць на пытанні, якія цікавяць вас. Гэта шанец зразумець, што ўсе мы розныя, але ўсе мы людзі, якія жывуць побач адно з адным. Больш інфармацыі пра фармат і арганізатараў вы можаце знайсці на нашым сайце http://humanlibrary.by/.

Гэтым разам Жывая Бібліятэка праходзіць у супрацы з Галерэяй сучаснага мастацтва “Ў”  у межах выставы “Без выключэнняў! У працэсе”.

Калі: 14 ліпеня

Час: 15:00–19:00

Дзе: галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск). Прастора дасяжная для людзей у вазку. Ёсць месца для паркоўкі аўто.

Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы https://goo.gl/9APxK0 да 21:00 13 ліпеня. Усе зарэгістраваныя чытачы атрымаюць электронную версію поўнага каталогу жывых кніг.

Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram, Telegram! Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой Бібліятэцы, прапанаваць нам сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам Кніг ці вы самі Кніга, пішыце нам у сацыяльных сетках або на скрыню human.library.belarus@gmail.com. Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Чакаем вас і вашых сяброў і сябровак на Жывой Бібліятэцы!