Дата проведения:
04.05.2018

4 траўня з 17.00 да 21.00 мы з задавальненнем запрашаем вас на чарговую сустрэчу Жывой Бібліятэкі – месца, дзе пашыраюцца межы свядомасці, разбураюцца стэрэатыпы, з’яўляюцца новыя ідэі і нестандартныя думкі. Жывая Бібліятэка – гэта мерапрыемства, напоўненае жывымі зносінамі, пытаннямі і шчырымі адказамі. Яна дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць нам жыццё. Запрашаем вас на незвычайнае мерапрыемства, дзе вы зможаце за кубачкам гарбаты з печывам пагутарыць з людзьмі, якіх складана сустрэць на вуліцы ці сярод сваіх знаёмых. Кожны Чытач, кожная Чытачка дакранецца да самага незвычайнага і прыцягальнага для сябе, зможа перажыць новыя эмоцыі, даведацца пра нетыповы досвед людзей, пазнаёміцца з Іншым. Наша сустрэча адбудзецца ў прасторы “ВЕРХ” (вул. Куйбышава, 22). Вам патрэбны самы дальні пакой, патрапіць у які можна праходзячы першую залю і калідор наўпрост. Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю ў форме ніжэй альбо па спасылцы https://goo.gl/9APxK0 да 21:00 3 траўня. Усе зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг. Чакаем вас і вашых сяброў! Больш пра фармат можна прачытаць на сайце http://humanlibrary.by/

Прастора “ВЕРХ” знаходзіцца ў 6-м корпусе завода “Гарызонт”, абсталяваная ліфтам, але ён недасяжны для людзей у вазку, ёсць паркоўка для машын і ровараў.