Дата проведения:
09.06.2018

Для тых, хто яшчэ не ведае, што такое Жывая Бiблiятэка: гэта мерапрыемства, дзе ў адной прасторы збіраюцца зусім розныя людзі з асабістымі гісторыямі, незвычайнымі лёсамі, цікавымі ідэямі і свежымі думкамі. Яны гатовыя шчыра расказаць пра сябе, адказаць на пытанні, падзяліцца сваім досведам… i паказаць, што кожны з нас індывідуальны і непаўторны.

Жывая Бібліятэка дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць нам жыццё.

Мы з задавальненнем запрашаем вас 9 чэрвеня з 13:00 да 18:00на мерапрыемства, дзе вы зможаце пагутарыць з людзьмі, якіх складана сустрэць “на вуліцы”. А кубачак кавы ці гарбаты са смачным печывам, якія мы для вас падрыхтавалі, зробіць сустрэчу яшчэ больш прыемнай.

Мы сустракаемся ў культурным хабе OK16 (вул. Кастрычніцкая,16), у прасторы “Ангар”. Сама прастора дасяжная для людзей у вазках, але прыбіральні, на жаль, пакуль не.

Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю ў форме ніжэй альбо па спасылцы https://goo.gl/9APxK0 да 21:00 8 чэрвеня. Усе зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.

Прыходзьце самі і бярыце сваіх сяброў і сябровак!

Мерапрыемства ў Фэйсбуку