З надыходам вясны, пасля сходу снежнага покрыва, пачынаецца час уборак і суботнікаў - парадак наводзяць і ў гарадах, і ў сельскай мясцовасці - каля загарадных дамоў, на дачах, на прысядзібных участках. Між тым, спальванне сельскагаспадарчага смецця і палы сухой травы з'яўляюцца не толькі грэбаваннем патрабаваннямі супрацьпажарнай бяспекі і прыродаахоўнага заканадаўства, але і нясуць прамыя пагрозы здароўю і нават жыцця людзей, стане жывой прыроды.

У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона РБ "Аб раслінным свеце" выпальванне сухой расліннасці і яе рэшткаў забаронена. Адміністрацыйная адказнасць прадугледжана артыкулам 15.57 КаАП РБ, згодна з якой, выпальванне сухой расліннасці або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь (ад 1 да 4 мільёнаў рублёў). У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры надыходзіць крымінальная адказнасць (арт. 270, 276 Крымінальнага кодэксу РБ).

Акрамя грашовага штрафу, палы цягнуць вялікія эканамічныя і біялагічныя страты. Палы травы вядуць да ўзгарання жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў, становяцца нават прычынай гібелі людзей. Падпалы травы становяцца прычынай гібелі казурак і звяроў, збядняецца відавы склад расліннасці, дэградуе глеба. Палы травы могуць прывесці да маштабных пажараў у лясах і на тарфяніках.

Гарадская трава напоўнена солямі цяжкіх металаў, у сельскай мясцовасці могуць гарэць рэшткі угнаенняў і пестыцыдаў, небяспечнае смецце (напрыклад, пластыкавыя бутэлькі). Такі дым едкі і атрутны, ён небяспечны для здароўя чалавека і прыроды.

Иконка