| NRM таксама за вясну без стрэлаў! |
| Автор Аляксандр Вінчэўскі | ||||
| 23.04.2008 г. | ||||
|
Рок-каралі Беларусі, ўдзельнікі славутага гурта NRM, падтрымалі кампанію за забарону веснавога палявання на птушак. Пасля красавіцкага акустычнага канцэрта ў мінскім клубе "Графіці" Піт Паўлаў, Алезіс Дземідовіч і Юрась Ляўкоў паставілі свае подпісы на аркушы з заклікам супраць вясновага забойства гусей і качак у нашай краіне. Лявон Вольскі разам з музыкамі гурта “Крабамбуля” зрабіў гэта яшчэ ў лютым: Зоркі беларускага року - за вясну без стрэлаў! Абаронцы дзікіх птушак ўжо сабралі больш 13 000 подпісаў жыхароў нашай краіны за тое, каб птушкі ўвесну ў Беларусі чулі сябе бяспечна. Збор подпісаў працягваецца – будзьма разам для птушак і людзей!Грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны” прапануе сапраўдным паляўнічым не даставаць свае стрэльбы ўвесну. З усіх краін Еўропы толькі ў Беларусі і некаторых абласцях Расіі можна страляць гусей і качак вясной, у перыяд, калі яны вяртаюцца на свае гнездавыя тэрыторыі і прыступаюць да размнажэння. Нават ў савецкія часы вясновае паляванне было браканьерствам. Калі ж параўнаць тэрміны палявання, дык тут Беларусь выглядае сярэдневечнай краінай нават у параўнанні з усходняй суседкай – ў нас можна страляць птушак амаль 60 дзён супраць 2-10 дзён у розных рэгіёнах Расіі. Просмотров: 532
|
||||
| След. » |
|---|