Главная arrow Весенняя охота на птиц в Беларуси arrow NRM таксама за вясну без стрэлаў!
NRM таксама за вясну без стрэлаў!
Автор Аляксандр Вінчэўскі   
23.04.2008 г.

Рок-каралі Беларусі, ўдзельнікі славутага гурта NRM, падтрымалі кампанію за забарону веснавога палявання на птушак. Пасля красавіцкага акустычнага канцэрта ў мінскім клубе "Графіці" Піт Паўлаў, Алезіс Дземідовіч і Юрась Ляўкоў паставілі свае подпісы на аркушы з заклікам супраць вясновага забойства гусей і качак у нашай краіне. Лявон Вольскі разам з музыкамі гурта “Крабамбуля” зрабіў гэта яшчэ ў лютым: Зоркі беларускага року - за вясну без стрэлаў!

Абаронцы дзікіх птушак ўжо сабралі больш 13 000 подпісаў жыхароў нашай краіны за тое, каб птушкі ўвесну ў Беларусі чулі сябе бяспечна.

Збор подпісаў працягваецца – будзьма разам для птушак і людзей!Грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны” прапануе сапраўдным паляўнічым не даставаць свае стрэльбы ўвесну.

З усіх краін Еўропы толькі ў Беларусі і некаторых абласцях Расіі можна страляць гусей і качак вясной, у перыяд, калі яны вяртаюцца на свае гнездавыя тэрыторыі і прыступаюць да размнажэння. Нават ў савецкія часы вясновае паляванне было браканьерствам.

Калі ж параўнаць тэрміны палявання, дык тут Беларусь выглядае сярэдневечнай краінай нават у параўнанні з усходняй суседкай – ў нас можна страляць птушак амаль 60 дзён супраць 2-10 дзён у розных рэгіёнах Расіі.


Просмотров: 531

Что Вы об этом думаете?
 
След. »

Информация зеленого движения

Опросы

Хотите ли вы жить рядом с АЭС?

Каталог TUT.BY Rating All.BY  Бесплатная почта, чат, форум, кино, погода, рефераты. Rambler's Top100 DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Рейтинг@Mail.ru Всё об экологии в одном месте: Всероссийский Экологический Портал