Главная arrow Акции. Кампании. arrow Акцыя АПБ на балоце Ельня
Акцыя АПБ на балоце Ельня
Автор АПБ   
28.06.2008 г.

На адным з буйнейшых верхавых балот Еўропы Ельня, што знаходзіцца на поўначы нашай краіны ў Шаркаўшчынскім і Міёрскім раёнах Віцебскай вобласці 20-22 чэрвеня 2008 г. адбылася чарговая акцыя па аднаўленню гідралагічнага рэжыму гэтай унікальнай прыроднай тэрыторыі. Яе ініцыятарам выступіла грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) пры фінансавай падтрымцы кампаніі «Кока-кола бэўрэджыз Беларусія».

Фотадакументцыя тут.

У мінулым стагоддзі балота было падасушана, і гэта прывяло да дэградавання яго ўнікальнай флоры і фауны. Акрамя таго, у выніку асушэння вырасла верагоднасць узнікнення тарфяных пажараў на балоце. Так, у засушлівым 2002 годзе пры чарговым пажары згарэла больш за 30% тэрыторыі балота.

Мэтай праекту, які ужо другі год рэалізуе АПБ, з'яўляецца пабудова плацін на меліяраяцыйных каналах, па якіх вада выцякае з балота. У мінулым годзе на буйнейшых каналах валанцёрамі АПБ таксама пры падтрымцы кампаніі «Кока-кола» было пабудавана 24 плаціны, якія, як паказаў сёлетні год, эфектыўна падрымліваюць узровень вады на балоце.

Балота Ельня размяшчаецца на водападзеле і ўяўляе сабой вялізную тэрыторыю (22 тысячы квадратных кіламетраў) з перападам вышыні да 7 метраў паміж цэнтральнай і перыферыйнай часткамі. Таму, каб эфектыўна затрымаць ваду, трэба будаваць цэлы каскад плацін на кожным з каналаў. Праведзеныя вясной і ў пачатку лета даследванні паказалі, што шэраг плацін патрабуе рэканструкцыі, а на асобных участках каналаў неабходна пабудаваць дадатковыя плаціны. Гэта і стала галоўнай мэта праведзенай акцыі.

У акцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі кампаніі «Кока-кола бэўрэджыз Беларусія», сябры і супрацоўнікі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», супрацоўнікі дзяржаўнага ландшафтнага заказніка «Ельня» і навучэнцы браслаўскай гімназіі на чале з настаўнікам біалогіі. Усяго за два дні было рэканструявана 6 плацін. Дапрацоўка астатніх і пабудова новых плацін – гэта тэма будучых палявых лагераў, якія адбудуцца неўзабаве.

Жадаючыя ўзяць удзел у гэтай нялегкай, але вельмі патрэбнай справе, могуць кантактаваць па тэлефоне +375 29 668 57 68 з Сяргеем Зуёнкам, альбо тэлефанаваць у офіс АПБ: 8 017 2 63 01


Просмотров: 385

Что Вы об этом думаете?
 
« Пред.

Информация зеленого движения

Опросы

Хотите ли вы жить рядом с АЭС?

Каталог TUT.BY Rating All.BY  Бесплатная почта, чат, форум, кино, погода, рефераты. Rambler's Top100 DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Рейтинг@Mail.ru Всё об экологии в одном месте: Всероссийский Экологический Портал