Объявления
Летнiк на Мядзельшчыне | Летнiк на Мядзельшчыне |
| Автор Паводле nastaunik.info | ||||
| 19.07.2008 г. | ||||
|
З 30 ліпеня па 18 жніўня пры падтрымцы Фонда Стэфана Баторыя ў межах праграмы па захаванні Еўрапейскай гісторыка-культурнай спадчыны пройдзе летнік, арганізаваны Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў. У праграме запланавана прывядзенне ў парадак падмуркаў сядзібнага дома Скірмунтаў у Шэметава, добраўпарадкаванне нямецкіх вайсковых могілак Першай сусветнай вайны ў Карабанах, усталяванне ў памяць пра разбураныя помнікі 2-х крыжоў і іх асьвячэнне. Акрамя гэтага прадугледжана правядзенне цыклу лекцыяў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, фотавыстава, канцэрты, конкурсы, рэгіянальны сэмінар і круглы стол. Арганізатары забяспечваюць пражыванне ў інтэрнаце і 3-х разовае гарачае харчаванне. Ёсць вольныя месцы. Жадаючыя прыняць удзел у летніку могуць патэлефанаваць арганізатарам на нумар: (+37529)1117332, альбо даслаць ліст на мэйл: Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script Просмотров: 89
Добавить комментарий |
||||
| « Пред. | След. » |
|---|




