| Фотаконкурс «ПТУШКА Ў АБ’ЕКТЫВЕ-2008» |
| Автор Administrator | ||||
| 19.07.2008 г. | ||||
|
Грамадскае об'ядненне “Ахова птушак Бацькаўшчыны” абвяшчае нацыянальны фотаконкурс “Птушка ў аб’ектыве – 2008”, які ладзіцца з мэтай папулярызацыі прыроды Беларусі праз сродкі фотамастацтва. Да ўдзелу запрашаюцца прафэсiяналы і аматары. Прымаюцца асобныя фотаздымкі фарматам 20х30 см. і серыі здымкаў, якія не ўдзельнічалі ў конкурсе раней. Фотаздымкі павiнны суправаджацца электронным арыгіналам (акрамя зробленых стужкавай камерай), спісам з назвай намінацыі, датай і месцам здымак, а таксама звесткамі пра аўтара і кантактамі. Кожны аўтар можа прадставіць не больш за 3 здымка ў кожнай з намінацыи. Тэматычная сэрыя з 5 і меней здымкаў лічыцца адной працай. Фотаздымкі прымаюцца па адрасе: а/с 306, Менск, 220050 з пазнакай «Фотаспабор» альбо на эл. адрас: Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script Апошні тэрмін прыёма фотаздымкаў: 1 лістапада 2008 г. Падрабязная інфармацыя: http://ptushki.org Просмотров: 90
Добавить комментарий |
||||
| « Пред. | След. » |
|---|




