Главная
Вырубки деревьев
У мястэчку Лунна высеклі старажытны парк
Вырубки деревьев
У мястэчку Лунна высеклі старажытны парк | У мястэчку Лунна высеклі старажытны парк |
| Автор Ігар Аскірка, Еўрапейскае радыё для Беларусі | ||||
| 25.08.2009 г. | ||||
|
Каля Лунненскай школы (Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці) знішчана больш за 20 дрэў з таго, што яшчэ заставалася ад старажытнага парка вакол былога палаца Ромераў. Парк быў разбіты ў Лунна яшчэ ў XIX стагоддзі. Вынішчаныя самыя каштоўныя гадаваныя дрэвы. Будаўнікі, што будавалі новую Лунненскую школу, пашкадавалі кедравыя хвоі і пакінулі іх. Аднак мясцовы сельсавет настаяў на высечцы. Спілавалі і вялізную таполю (больш за 6 метраў у абхопе). Адзначым, што ў 2005 годзе мясцовыя ўлады знішчылі старажытны камень, што ляжаў каля вёскі Камянчаны Лунненскага сельсавета, паблізу дарогі з Лунна на Гродна. У народзе яго звалі "Турэцкая шапка"
Просмотров: 589
Добавить комментарий |
||||
| След. » |
|---|





