Міжнародны семінар "Медыя сродкі ў развіцці камунікацыі"
Автор Administrator   
19.02.2008 г.
Няўрадавая арганізацыя ´ALTER ECOCommunicating through Media´ (Бухарэст, Румынія) запрашае маладых людзей з Італіі, Бельгіі, Нямеччыны, Румыніі, Арменіі, Расіі, Малдовы і Беларусі для ўдзелу ў сумесным сэмінары па тэме "Мэдыя сродкі ў развіцці камунікацыі" (Media Tools for Community Development”). Сустрэча будзе цалкам прысвечаная сучасным інфармацыйным інструментам: відэа, радыё, мультымэдыя, газеты і часопісы.

Агульныя мэты семінара:

 -  усталяваць моцныя сувязі між удзельнікамі з Еўразвязу і краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы;

- актывізаваць выкарыстанне мэдыя сродкаў ў працэсе міжкультурнага навучання, пабудове грамадзянскай супольнасці і інш.;

- развіць веды ўдзельнікаў аб разнастайных рэгіёнах кантынента;

- садзейнічаць актыўнаму ўдзелу маладых людзей у справе разьіцця мясцовых супольнасцяў;

- абмен практычнымі ўзорамі і мадэлямі рэалізацыі сваіх ідэй;

- ператварыць выпрацаваныя падчас сэмінара ідэі ў доўгатэрміновыя праекты.

Спэцыфічныя задачы:

- развіццё чатырох мэдыя сродкаў, сфакусаваных на міжкультурнай адукацыі, грамадзянскай супольнасці і інш.

- стварэнне чатырох працоўных фокус-груп;

- арганізацыя інтэрнэт-платформы для працы гэтых груп;

- пабудова сеткі для камунікавання між удзельнікамі з Еўразьвязу і краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы для рэалізацыі доўгатэрміновых праектаў.

Яшчэ да пачатку семінара (за два месяца) будучыя ўдзельнікі мусяць заняцца:

-  зборам разнастайных фрагментаў мэдыя інфармацыі са свайго рэгіёна (запісы з радыё, газетныя артыкулы, мультымэдыйныя ўзоры);

-  пошукам прыкладаў паспяховых мэдыя праектаў у сваім рэгіёне;

- паказаць прыклад удалага выкарыстання медыя сродкаў у сваіх актыўнасцях.

Семінар пройдзе з 4 па 9 красавіка 2008 г. у Бухарэсце – сталіцы Румыніі. Прымаючы бок цалкам пакрывае выдаткі па харчаванню, пражыванню і дарозе да Бухарэста і абратна.Усім ахвотным паўдзельнічаць просьба неадкладна кантактаваць на vitebsk06@gmail.com.


Просмотров: 547

Что Вы об этом думаете?
 
« Пред.   След. »

Информация зеленого движения

Опросы

Хотите ли вы жить рядом с АЭС?

Каталог TUT.BY Rating All.BY  Бесплатная почта, чат, форум, кино, погода, рефераты. Rambler's Top100 DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Рейтинг@Mail.ru Всё об экологии в одном месте: Всероссийский Экологический Портал