| Маладым людзям не хапае зносінаў з прыродай |
| Автор Дзьмітры Вінчэўскі, birdwatch.by | ||||
| 07.02.2010 г. | ||||
|
RSPB прадпрыняла даследаванне з мэтай высветліць пазітыўнае ўздзеянне ад правядзення рознай дзейнасці на прыродзе. Пад час гэтага сацыялагічнага апытання ў 2009 годзе было апытана больш чым 1000 чалавек, даследаванне праводзілася пад назвай “Узаемадзеянне з прыродай” (Connectedness with Nature survey). Вынікі паказалі непакоячы трэнд “голаду на прыроду” сярод моладзі, што моцна абмяжоўвае для іх жыццёванеабходную крыніцу здароўя і шчасця. Толькі трошкі больш трэці (37 %) апытаных, маладзейшых за 35 год, адчуваюць сваю сувязь з прыродай, тады як больш паловы (55 %) сцвердзілі гэта з тых, каму больш 35 год. Людзі, якія праводзяць час на прыродзе, кажуць пра тое, што гэта сур’ёзна і дадатна ўздзейнічае на іх настрой і здароўе. Больш чым ¾ (76%) рэспандэнтаў сказалі, што час, праведзены на прыродзе дапамагае значна змяншаць стрэс. Амаль столькі ж - 73% апытаных пацвердзілі, што яны адчуваюць шчасце тады, калі адбываецца іх яднанне з прыродным наваколлем. Больш чым палова (58%) сцвердзілі, што часам, калі яны былі няшчаслівы, яны знаходзілі камфорт на прыродзе і 51% патрабуецца правесці час на прыродзе, каб быць шчаслівымі. Даследаванне паказала, што людзі, якія раслі з пастаянным доступам да прыроднага асяроддзя, часта знаходзяць гэта тэрапеўтычным, адчуваюць сябе лепш ментальна і фізічна і працягваюць атрымліваць задавальненне пад час наведвання прыродных рэзерватаў, паркаў і лясоў на працягу ўсяго жыцця. Кэйт Хамбл (Kate Humble), прэзідэнт RSPB, сказала: “Гэтыя вынікі непакоячыя. Калі дзіцё ніколі не выпацкала рук, выкапваючы жука, не падкідала лістоў або не крычала ад захаплення ад выгляду птушаняці, як мы можам чакаць, што яно будзе думаць і непакоіцца пра дзікую прыроду? Папросту няма чым замяніць зносіны з прыродай. Калі мы не будзем упэўнены ў тым, што нашы дзеткі атрымліваюць задавальненне ад часу, праведзенага на прыродзе, мы заставім іх без нечага важнага, што дапамагае ім быць здаровымі і шчаслівымі”. Эндзі Сімпсан (Andy Simpson), кіраўнічка аддзелу моладзі і адукацыі ў RSPB, сказала: “Мы хацелі б каб больш маладых людзей мелі лягчэйшы доступ да прыроды, пачынаючы са школы. Больш чым 60000 школьнікаў штогод атрымліваюць задавальненне пад час урокаў у рэзерватах RSPB, што адыгрывае жыццёвую ролю для іх ментальнага і фізічнага блага таксама як дапамагае ім зразумець навакольнае асяроддзе і дзікую прыроду ў ім. Мы ведаем, што калі мы распальваем цікавасць у маладым узросце, яны будуць развіваць яе і атрымліваць ад гэтага карысць на працягу ўсяго жыцця.” Просмотров: 482
Добавить комментарий |
||||
| « Пред. | След. » |
|---|

Сацыялагічнае апытанне дарослых, зробленае ў Вялікабрытаніі па замове Каралеўскага таварыства абароны птушак (RSPB) паказала, што на дзіва шмат хто з маладога пакалення не выкарыстоўвае магчымасць атрымаць маральную і фізічную падтрымку ад правядзення часу на прыродзе.



