Другое выданне праграмы «Прыват» з Валярынай Куставай у новым сезоне. Пра экалогію і здаровы лад жыцця сёння гаворыцца шмат. Беражыце лес! Сартуйце смецце! Спажывайце натуральнае! Але ёсць тыя, хто ўжо сёння вядзе цяжкую барацьбу з пластыкам і карыстае з сонечнай энергіі. Госцяю студыі – экалагістка, юрыстка «Зялёнае сеткі» Іна Панчкоўская. Таксама глядзіце ў прэм’ерным выданні «Прывату»: парады ад фуд-коўча Ксеніі Вяцкай, якая ў якасці эксперыменту карысна і нядорага закупіцца на Камароўцы; экалагічны ж актывіст Кірыла Кудравец на прыкладзе сваіх калегаў і сябе самога падкажа, як зрабіць першыя крокі да экалагічнага жыцця.