Букавых лясоў ў Беларусі няма. Да нашых краёў гэтыя цяністыя гушчары не даходзяць. Але для Еўропы яны з’яўляюцца амаль што часткай экалагічнай ідэнтычнасці. Існуе нават спецыяльны праект па захоўванню бука — Сетка еўрапейскіх букавых лясоў, які падтрымлівае прыродаахоўныя тэрыторыі ды збірае інфармацыю аб рэзерватах і зарочніках, у якіх растуць букі. Таксама праект распавядае, чаму гэтым дрэвам надаецца столькі увагі. У адным з такіх рэзерватаў — Расточча, што знаходзіцца каля Львова — пашасціла пабываць Зялёнаму парталу і пабачыць, як захоўваюць прыроду ў гэтых цудоўных мясцінах.