Птушку адчысцілі ад нафты 23 гады таму, і яна жыве дагэтуль
Радасную і нечаканую навіну прынесла Справаздача пра мінулагодняе кальцаванне птушак у ЗША. Праз 23 гады пасля ачысткі ад нафты на Алясцы быў адзначаны жывым і здаровым самец гагі-грабянушкі (Somateria spectabilis, гага-гребенушка). Гэта нечаканы поспех ратавальнікаў птушак, на які яны наўрацці маглі разлічваць, а таксама новы рэкордны ўзрост, вядомы для птушак гэтага віду ўвогуле.