Лепшы падарунак Мінску на Тыдзень мабільнасці – экскурсія ў кішэні
На працягу вось ужо 4 год Таварыства «Зялёная сетка» ладзіць вялікую тыднёвую акцыю, прысвечаную развіццю гарадской мабільнасці, транспарту і экалагічнай свядомасці гараджан. І кожны раз арганізатары стараюцца зрабіць праграму мерапрыемстваў насычанай і цікавай для ўсіх катэгорый грамадзян. У гэтым годзе было вырашана падарыць мінчанам серыю аўдыягідаў, каб кожны, збіраючыся ў падарожжа па горадзе, змог знайсці для сябе штосьці цікавае.