''Зялёныя'': ''Белэнерга'' нявыгодны кожны дадатковы мегават магутнасці ад аднаўляльных крыніц, бо няма куды падзець электраэнергію з БелАЭС
На сайце дзяржаўнага вытворчага прадпрыемства ''Белэнерга'' ў канцы лістапада з'явіўся матэрыял пра развіццё аднаўляльных крыніц энергетыкі ў Беларусі. Справа не дрэнная, але сама навіна паходзіць на спробу апраўдацца і кінуць камень у апанентаў і ''лабістаў'' АКЭ. ''Зялёныя'' упэўненыя: дзяржава сама сабе загнала ў кут, а ў энергетычнай галіне варта праводзіць сур'ёзныя сістэмныя і інфраструктурныя змены.