Ахутаная туманамі Ельня сустракае раніцу — фотарэпартаж Віктара Малышчыца
Знаёмства з Ельняй — адным з самых цікавых балот Беларусі — усе пачынаюць з турыстычнай сцежкі "Азяраўкі", на якой амаль кожны дзень бываюць турысты. Але калі вы ўжо там былі, а балота працягвае вабіць вас, то амаль заўсёды пункт нумар 2 для турыстаў — гэта возера Курганістае ў паўночнай частцы балота. Гэта самае вялікае з тых азёр, пакрытых сеткай маленькіх астраўкоў, якія ў летні перыяд становяцца прытулкам для рэдкіх у Беларусі шызых чаек.